Перайсці да зместу

Аляксандр Васілевіч Асяненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Асяненка
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1953(1953-06-28) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды

Аляксандр Васілевіч Асяне́нка (нар. 28 чэрвеня 1953, г.п. Астравец, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1975 годзе Беларускі палітэхнічны інстытут[1]. У 19751993 гадах працаваў у інстытуце Віцебскграмадзянпраект: архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік Архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 1. У 19912004 гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара А. В. Асяненкі», з 2004 года — галоўны архітэктар ААТ «Сіці-Арх плюс»[2].

Сябра Саюза архітэктараў СССР з 1979 года[1]. У 19921998 гадах старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў і член рэспубліканскага Савета БСА[2]. Член КПСС з 1986 года.

Пражывае ў Віцебску па пр. Фрунзэ, 17а[2].

Асноўныя работы ў Віцебску (у сааўтарстве): комплекс інтэрнатаў на праспекце Перамогі, 82-кватэрны дом па вуліцы Чкалава, 24-кватэрны дом па вул. Леніна, жылыя дамы № б, 7, 8 па праспекце Будаўнікоў (1981, 1986, 1987), 12-павярховы жылы дом для маласямейных (1987) [1].

Узнагароджаны граматай Віцебскага аблвыканкама, дыпломамі рэспубліканскіх архітэктурных аглядаў-конкурсаў Беларусі і Расіі, Ганаровымі граматамі БСА[2].

Зноскі

  1. а б в Асяненка Аляксандр Васілевіч // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.
  2. а б в г Осененко Александр Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)